Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Сьвятая праўда

Мая хата з краю Сьвятая праўда
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Чары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвятая праўда.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬВЯТАЯ ПРАЎДА

„О, колькі гора з водкі ў нас!
Хто з ёй ня стаў гол, як той кол?“
Сказаў з павагай Апанас,
„Паўкварты“ ставячы на стол.

„Сьвятая праўда, мой кумок!
З павагай Юрка патакнуў,
І, ляк скідаючы на бок,
Другую „кварту“ адаткнуў.