Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Гэй, ты, сэрцайка…

Плачуць мае песьні Гэй, ты, сэрцайка…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Адзін
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэй, ты, сэрцайка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЭЙ, ТЫ, СЭРЦАЙКА…

Гэй, ты, сэрцайка,
Ня тужы, замры!
Душа смутная,
Песень не твары!

Бо каму-ж, каму
Ў жалю запяю?
Хто паслухае
Песьню-жаль маю?

Можа-б выслухаў
Мяне ўбогі брат, —
Не да песенек,
Горам хто багат.

А шчасьлівы хто,
Хто багат ва ўсім, —
Песьня жальбная
Не пад мысьль такім.

Дык каму-ж, каму
Гулка запяю?
Хто паслухае
Песьню-жаль маю?

Перад кім, ой, кім
Расчыню душу?
Стогн бяды, нуды
Ў думках заглушу?