Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Змачу пёрка…

Я ня сокал… Змачу пёрка…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Чаго-б я хацеў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Змачу пёрка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗМАЧУ ПЁРКА…

Змачу пёрка ў ватрамэнту
Ды як чыркну па паперы, —
Крэнту-мэнту, крэнту-мэнту, —
Як быкі, стаяць літэры!

Глянем, у ваднэй з іх кучы
Прачытаем: „усе брацьці!“
У другой — гоман траскучы:
„Няма невукаў у хаце!“

А ўжо ў трэцяй, дык свабоду
Бачыш вольную пад неба;
А ў чацьвертай — „для народу
Досыць грошы, досыць хлеба!“

А хто гэта прачытае,
Скажа: добра напісана;
Скажа: нешта й мужык знае,
Дарма, што бядней ад пана!

Дык калі вось атрамэнту
Крыху выльлю на паперы, —
Крэнту-мэнту, крэнту-мэнту, —
Як быкі, стаяць літэры.