Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Лапці

Саха Лапці
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Бабулька-прадаўчыца зёлак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лапці (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛАПЦІ

Не праклінайце
Лапцяў ліповых,
Не пагарджайце
Лапцяў лазовых.

З імі шануйце
Цяжкую працу, —
Лапатнік корме
Пана з палацу.

З часам-жа лапці —
Гаю, ой, гаю! —
Выпра дастатак
З нашага краю.

Людзі абуюць
Боты, камашы;
Прыдзе загуба
На лапці нашы.

Але адзін хоць
Мусіць застацца,
Ў цэркве завісьне
Дый на падкладцы.

Вушкам, аборай,
Скурай пад сподам
Памяткай будзе
Прышлым народам.

Будзе ён сьведчыць,
Як у няволі
Кепска жывецца
Ў хаце і ў полі.

Як людзей сотні
Лапці цягалі,
Каб багачы ўсе
Ў золаце спалі.

І пройдуць леты,
Многія векі,
Зьменяцца людзі,
Можа і — рэкі.

Лапаць-жа будзе
Ў цэркве вісеці,
Люд аб ім будзе
Песенькі пеці.