Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Лебедзь, шчупак і рак

Воўк і баран Лебедзь, шчупак і рак
Верш
Аўтар: Іван Крылоў
1925 год
Арыгінальная назва: Лебедь, Щука и Рак
Пераклад: Янка Купала
Агароднік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лебедзь, Шчупак і Рак (Крылоў/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕБЕДЗЬ, ШЧУПАК І РАК

Байка

(З расійскага. Крылова)

Там, дзе еднасьці і згоды
Няма шчырых у людзей,
Праца іхняя заўсёды
Ліха, марна прападзе.

Раз ў калёсы запрагліся
Лебедзь ды Шчупак і Рак;
З усіх сіл вязьці ўзяліся,
Дый ня зрушаць воз ніяк.

Пад нябёсы лебедзь рвецца,
Шчупак цягне у ваду;
Распусьціўшы клюшні, пхнецца
Рак назад, як на бяду!

Хто з іх вінен, хто ня вінен,
Ня нам гэта разьясьняць,
Толькі-ж і дасюль калёсы
Як стаялі, так стаяць!