Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Ліпа

Вольха Ліпа
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Дзяўчынка, галубка мая!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліпа (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІПА

Высока, разлажыста
Расьселася пры хаце
Стара-старая ліпа,
Паважная, як свацьця.

Сто лет ужо старусе,
А можа нават болей,
Ад віхраў і ад бураў
Ня мела век патолі.

Сто лет — кавалак часу,
Ня сто дней, ня сто тыдняў,
Якіх зашло праменаў,
Збадаці ўсё абрыдне.

Няшчасьцяў, кляцьбы, плачу
Было, што, божа мілы!
Нябожчыкаў бяз ліку
Сыходзіла ў магілу.

А ліпа ані дбае,
Жыве, стаіць пры хаце
Высока, разлажыста,
З павагай, нібы свацьця.