Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Ой, чаму на хаты гэтыя?..

Спусташэньне Ой, чаму на хаты гэтыя?..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Зіма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, чаму на хаты гэтыя?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, ЧАМУ НА ХАТЫ ГЭТЫЯ?..

Ой, чаму на хаты гэтыя
Зышла восень з халадамі,
Калі людцы не сагрэтыя
Трасуцца пад лахманамі?!

Ой, нашто, нашто няшчаснага
Парадзіла мяне маці,
Калі долі, шчасьця яснага
Не магла з жыцьцём мне даці?!

Цяжка з віхрам жыцьця біціся,
Горш, як з бурай хвойцы ў полі,
Дый цяжэй жыцьця пазбыціся,
А яшчэ цяжэй — нядолі!