Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Рвуцца сілы…

Дзе-б і праўда жыла… Рвуцца сілы…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Па жыцьцёвай пуцявіне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рвуцца сілы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РВУЦЦА СІЛЫ…

Сьняцца сьлёзы, сэрца ные,
Пяюць ветры дзіка;
Рвуцца сілы маладыя
Да працы вялікай.

Рвуцца, як той сокал з клеткі,
Людзьмі закаваны,
Рвуцца, хоць лёс чорны гэткі
На душы тнець раны.

Рвуцца к бітвам з непагодай,
З няволяй, з нядоляй,
Туды рвуцца, дзе заўсёды
Сьлёз і гора болей.

Бяз упыньня рвуцца сілы,
А вецер шумлівы,
Як падземны, як з магілы,
Вые ўсім на дзіва:

„Эх, дарэмна гэтак рвешся
З маладой душою!
Аб няпраўду разаб‘ешся
З сваёй барацьбою.

І так зробішся, як кажны, —
Будзеш спаці ў ковах,
Будзеш дужы і адважны,
Дый толькі на словах!“