Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Байкі і аповесьці/Ігнат і п’яўкі

Асёл і навука Ігнат і п‘яўкі
Байка
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Страх
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ігнат і п’яўкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІГНАТ І П‘ЯЎКІ

Байка

Лет шмат
Таму назад
Ігнат
Гарачынёй, здаецца,
Купаўся ў рэчцы
І, як на грэх,
(Бадай што заяц,
Паганец,
Сьцежку перабег),
К аднэй з дзьвюх ног
Прынадзіў п‘явак трох.
Прыліплі, цягнуць, як мага,
Аж сохне, корчыцца нага.
Бяда! Ўжо кінуўся і сяк і так,
Заціснуўшы кулак,
Да іхняй скуры небарак, —
Яны-ж каб дбалі:
Смокчуць далей!..
„Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы,
Ці-ж мала вам сваёй вадзіцы? —
І сьмех, і грэх, і стыд, скажу я,
Смактаці кроў чужую!“
Так ім навучна ён талкуе,
І ў той жа час,
(Ня першы п‘яўкам, відна, раз),
Пачуў адказ:
— „Мае суседкі вінаваты“,
Кіўнула з іх адна Ігнату,
Як ёсьць уся ў бліскучых латах,
І пацягнула цёплы смок,
Аж колька ў крук згібала бок,
— „Ня мне, а гэным дзьвюм крывёй
Жыць хочацца чужой“,
Пачуў ён ад другой
Таўстой, таўстой,
Ды сёрб, ад першага ямчэй,
Даць мусіў з жыліны сваей.
— „Я? я так толькі, з дабраты,
А вось за тых вазьміся ты!“
З чароду трэцяя хлюснула,
Найболей кемкага агулу,
І смагла, смагла смактанула…


Што далей там было,
Да байкі не дашло.
П‘яўкі-ж (ой, чорт недзе рад),
Хоць дней зышло — праходзіць шмат,
Жывуць як-бы ні ў чым, —
А толькі, як даць раду ім,
Варожа ўсё Ігнат!..