Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Брату

Грай-жа, музыка… Брату
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Як спытаюцца нас
Іншыя публікацыі гэтага твора: Брату (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРАТУ

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
Родны мой,
Ты пытаеш, хто такія
Мы з табой?

Ці мы людзі, ці скаціна, —
Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
Гэты гай;

Гэта поле, на якім ты
Млееш, млеў;
Гэту згніўшую хацінку,
Гэты хлеў.

Запытайся сваёй долі,
Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна,
Хто мы тут?