Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Холадна…

У чужой старане Холадна…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Мая доля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Холадна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХОЛАДНА

Холадна, холадна ў хатцы маей:
Лёгка навек загавеці;
Сыплюша сьлёзы, як іскры, з вачэй:
Божа! як жудка на сьвеце!

Голасна будзячы сонну глушу,
Віхры зусюль завываюць;
Думка за думкаю лезе ў душу;
Сэрца нудою сьціскаюць.

Нейкім туманам усё заплыло;
Глуха!.. Ні сілы, ні гарту…
Ўсё пражыванае прахам ішло,
Ўсё, што йдзе, думаць ня варта.

З нейкім пракляцьцем прыходзім на сьвет,
З нейкім на той сьвет зыходзім:
Потам, крывёю век сьцелецца сьлед,
Песьню змучэньня заводзім.

Ступіш… і гадзіны ўюцца ля ног,
Крыкнеш… ня чуюць каменьні;
Рукі працягнеш ты, повен трывог…
Ласкі ня знаюць паленьні.