Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Як я полем іду…

Мой дом Як я полем іду…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Я ад вас далёка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як я полем іду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК Я ПОЛЕМ ІДУ…

Як я полем іду, гнецца колас ка мне.
З ім маркотнай душой ціха шэпты вяду;
Колас чуе усё ў зачарованым сьне, —
Колас гнецца ка мне, як я полем іду.

Як я лугам іду, траўка сьцелецца ў ног,
Абсыпае з сябе жыўчых росак ваду;
Кветкі жаляцца мне — поўны дзіўных зьнямог, —
Траўка сьцелецца ў ног, як я лугам іду.

Як я лесам іду, зважна думкі сную,
Аглядаю сьвятую дубоў грамаду;
Там, як дома, сабе з пушчай песьні пяю, —
Зважна думкі сную, як я лесам іду.

Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце,
Бледны сум падыходзіць — прыносіць нуду;
Ў заплясьнелым кутку цень касьцісты цьвіце. —
Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду.