Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/Да дзяўчынкі

Мая жонка Да дзяўчынкі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Абнімі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да дзяўчынкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА ДЗЯЎЧЫНКІ

Ня цурайся, дзяўчынка-галубка, мяне!
Пажалей, прыгалуб бедака-сірату:
Збудзі сэрца, збудзі, — хай навек не засьне,
Дабудзь песьню з душы, разгані цемнату.

Ня было мне пацех ад людзей, ад жыцьця,
Не заглянула сонца у хату маю, —
Віхры гналі-гулі без канца, бяз пуцьця,
Ажно долю паганую кляў я сваю…

Ой, так шоў — так зыходзіць мне год за гадком, —
А ёсьць шчасьце, ах ёсьць на бяспутнай зямлі!
Гэта шчасьце ў каханьні, ў змаганьні са злом —
Дык хадзі-ж, не ўцякай — душу, сэрца вазьмі!

Ты і я удваіх станем сьмелай ступой
Змагаць гора-бяду, паніжэньне і блуд,
Жыць, любіць і цярпець, ненаглядка, з табой
За нявольны свой край, за свой змучаны люд!