Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/Для Янінкі

Русалка Для Янінкі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Вёска
Іншыя публікацыі гэтага твора: Для Янінкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЛЯ ЯНІНКІ

Для Янінкі, для цёскі,
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу весела расьці, ўсе навукі перайсьці,
І шчасьліва, і ахвотна,
Ды бяз сумнасьці маркотнай
Песьні пець
І ляцець
Па-над борам
К сонцу, к зорам,
З вольнай думкай па-над гаем,
Па-над нашым бедным краем…

*

Для Янінкі, для цёскі,
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу, посьле ўсіх навук бяз прынукі і дакук,
Жыці з мужам, а багатым,
Каб была век доля сьвятам,
Добра жыць
І любіць
Дружку дружка,
Як пяюшка —
Птушка птушку, што век звонка
Славіць нашую старонку
І са мною для цёскі
Шле паклон шчыры з вескі!..