Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/З зорак усходніх, заходніх…

Сьнег ⁂ (З зорак усходніх, заходніх…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Не прасьпі
Іншыя публікацыі гэтага твора: З зорак усходніх, заходніх, з бліскучай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

З зорак усходніх, заходніх, з бліскучай
маланкі выткаў-бы шаты,
З сонца і кветак-пралесак карону —
вяночак зьвіў-бы табе я.

З пальмаў, з цыпрысаў сьвятліцу ў цьвітучай,
цяністай строіў-бы кнеі;
Воблачак зьняў-бы на трон з небасклону,
з-пад сонца пышны, багаты.

Шоў-бы ў палац панаваць з каралеўнай,
царэўнай яснай тады я, —
Славіць, шчасьлівіць сваю маладую,
сьвятую песьняй няпетай.

Сэрцавы струны зьвінелі-б нязьвеўна,
павеўна гымны жывыя;
Казку тварыў-бы з табой залатую —
такую, як думка гэта.