Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Сьнег

Зіма Сьнег
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
⁂ (З зорак усходніх, заходніх…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьнег (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬНЕГ

Залягла, як пасьцель,
Лебядзіная бель
На загон, на курган.
І кажан, і груган
Занямеў не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
За старухай зямлёй
Ты пасьцель, дружа мой,
Узваліў на душу,
Як-бы крыж на мяжу,
І ўжо рад не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Думкі, сэрца, паглёд
Абліў лёд, скаваў лёд.
Так спавіў, спавіў сам,
Каб лягчэй было там,
Дзе жыцьцё не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Ты і жыў, і любіў,
Ты ня ўмёр — і забыў,
Каб нічога ня дбаць,
Сьмела ў даль паглядаць,
Быць самым не на сьмех…
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Хтось — сваяк, не сваяк —
Як жыў, скончыўся так.
Прагудзеў поп і звон,
Ідзі з памяці вон:
Бой за хлеб не на сьмех!
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Мо‘ і лёгкія дні…
Не зачэпяць ані
Ні бяда, ні нуда,
Ні агонь, ні вада…
Само шчасьце, сам сьмех!
Гэта сьнег, толькі сьнег…