Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/З табою…

Ці ты чуеш?.. З табою…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Заручыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: З табою (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ТАБОЮ…

З табою спаткаліся ў лесе:
Багун і чарнобель к нам слаўся:
Сьмяяўся пушчар, а у сьмесе
За ценем цень новы снаваўся.

За намі, прад намі снавалі
Павучныя, бледныя цені, —
Мяне у палац зазывалі,
Цябе — у сьвятыя прадсені.

Сьвятая пасьцель небасхілу
Крывавай імглой заплывала,
Пасад заручальны магілай
Пуціна сьляпая хавала.

Пуціна была, мы і тую
Згубілі, як лепей — ня зналі:
Ці маем шукаці старую,
Ці к новай блукаціся далей?