Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/Ты прыдзі…

Доўгажданая Ты прыдзі…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Над ракою ў спакою
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты прыйдзі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ ПРЫДЗІ…

Ты прыдзі ка мне вясною,
Кветкаю прыдзі;
Зацьвіці красой са мною,
Думку разбудзі…

Ты прыдзі ка мне улетку,
Коласам прыдзі;
Песьняй жніўнай на палетку
Думку саладзі…

Ты прыдзі ка мне зімою,
Сонейкам прыдзі;
Даўнай казкай залатою
Думку абудзі…

Ты прыдзі ка мне у восень,
Зоркаю прыдзі;
Ў сьвет далёкі з шумам сосен
Думку павядзі…

Ты прыдзі і на магілкі,
Кветкаю прыдзі;
Белай ручкай клён няхілкі
Шчыра пасадзі…
..........
Ты прыдзі…