Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/Доўгажданая

Заручыны Доўгажданая
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Ты прыдзі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Даўгажданая (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДОЎГАЖДАНАЯ

Ты прышла ка мне тады,
Як зьвінелі халады,
Як стагнаў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.

І сагрэла ты мяне
Ў палуцьме, у палусьне;
Паня ты была, я — пан…
Посьле зноў зацьвіў курган.

Ад мяне пашла тады,
Падганялі халады,
Скрыпам выў яловы плот,
Хохлік бегаў ля варот.