Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/Зіма

Зімовая ноч Зіма
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Хто ты гэткі?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зіма (На марозе, на мяцеліцы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМА

1

На марозе, на мяцеліцы
Прынёс сівер зіму срогую;
Людцы песьняй не вяселяцца,
Ў хаты крыюцца з трывогаю.

Ўсё замёрзла пад пялёнкаю
Сьнегу белага, халоднага;
Страх мець холад над старонкаю
Для убогага, галоднага!

Ня плач, бедны, сьлязой горкаю!
Да вясны трэба памучыцца:
Ўзойдзе доля новай зоркаю,
І няшчасным папець лучыцца.

Мей надзею ў сэрцы ясную,
Што ня век зіма паношыцца,
І бяз жальб, што шлеш напрасныя.
Сьлёзы высахнуць па крошачцы.

2

Белы стрэхі, бела поле;
Змоўкла птушак сакатаньне.
Гайда, Янка! Вось раздольле!
Кінь калёсы — выладзь сані!

Заскакаў мароз па сьценах,
Віхры ў коміне галосяць;
Дроў у хаце ні палена,
Дзеці, жонка есьці просяць…

Ня пужайся гэткіх хмураў:
Шмат у горад шурак трэба;
Хай-жа дрогне лес пануры, —
Папрасі сякерай хлеба!

Гайда, жыва! Што ня ў меру
Там трасешся, як у трасцы?
Насталі сваю сякеру,
Хай у пушчы стук раздасца!..

Ты худы, кабылка худа —
Хвойку вывезьлі, аж міла!
Даказалі такі цуду:
Конь, мужык на сьвеце — сіла!