Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/На сенажаці

Касцом На сенажаці
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
За касой
Іншыя публікацыі гэтага твора: На сенажаці (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА СЕНАЖАЦІ

Чуць на небе зара
Занімаецца,
Ў курнай хаце мужык
Падымаецца,

Цягне сьвітку з пала
Прапацелую,
Цягне лапці з калка
Скарчанелыя.

І касу ён бярэ
Адкляпаную,
І жарсьцьвянку нясе
Дзераўляную.

Так на луг ён ідзе
Свой някошаны,
З песьняй топіць касу
Ў траве зрошанай.

Яго сілу ў касьбе
Відаць моцную,
Дый у песьні сьлязу
Чуць гаротнага…