Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/Праз што плачаш, мужычок?..

Ці-ж гэта многа?! ⁂ (Праз што плачаш, мужычок?..)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Песьня сіроткі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Праз што плачаш, мужычок?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Праз што плачаш, мужычок?
— Праз людзей і неба.
Чаго хочаш, мужычок?
— Трохі солі, хлеба.
Калі шчасьліў, мужычок?
— Як водкі нап‘юся.
Калі грозен, мужычок?
— Як з жонкаю б‘юся.
Праз каго сыт, мужычок?
— Праз свой труд і сілу.
А ня ў крыўдзе калі ты?
— Як лягу ў магілу.