Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Наша вёска/Ці-ж гэта многа?!

Хто ты гэткі? Ці-ж гэта многа?!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
⁂ (Праз што плачаш, мужычок?..)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ці ж гэта многа?!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦІ-Ж ГЭТА МНОГА?!

Ад сьвету, ад бога
Жадаю нямнога! —

Зямелькі з валоку,
К ёй шнур неўдалёку,
З сьвятлічкай хацінку,
За жонку дзяўчынку,
Кусок салца к хлебу,
Рубля на патрэбу,
Здароўя чым болей,
Крыху долі, волі —

І ўсё! больш нічога…
Ну, ці-ж гэта многа?!.