Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Ў вечным боры…

Ваўкалак Ў вечным боры…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Хохлік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ў вечным боры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў ВЕЧНЫМ БОРЫ…

Ў вечным боры цемнатворы
Скачуць, плачуць, весяляцца;
Жнуць, зьбіраюць дзіва-жніва
Ў сонным полі, ў горкай долі.

Ночай ходзяць, днём заводзяць
Твораць, мораць яснагляды;
Веюць, сеюць плесьні ў песьні
На палаці ў кволай хаце.

Як начніцы-чорналіцы,
Скрыпам, шыпам маладзяцца:
Кінем, плюнем чары-мары
На паляны нечапаны;

Над курганам незабраным
Скруты-путы разасьцелем,
Сном-травою станем, глянем
На няўлады, на пасады…

З чорным богам прад парогам
Сталі ў хвале, як кароны,
І пануюць—скачуць, плачуць
Цемнатворы ў вечным боры.