Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Адцьвітаньне

Жніво Адцьвітаньне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
На склоне лета
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адцьвітаньне (Купала, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДЦЬВІТАНЬНЕ

Не шасьцяць каласы,
Звон ня валіцца з касы,
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Ня іскрыцца небазор,
Ня цьвіце трава-чабор,
Ня цыгліць птушыны стан.
Толькі поўзае туман,
Вецер б‘е ў нямы курган, —
Шапаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б‘ецца у паўсьне,
Думка сэрцу аб вясьне
Здрадны голас падае.