Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Чорны бог

Хохлік Чорны бог
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Ноч за ночкай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чорны Бог.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧОРНЫ БОГ

У караўніцах амшалых
З галавы да ног,
З дзікіх багнаў перавалаў
Выбрыў чорны бог.
Вызваў пошасьці, начніцы,
Цемрай зазіяў;
Тушыць новыя мглавіцы,
Тушыць новы зьяў.
Ногці смольлю разлапушыў,
Ногці—верады,
З гікам пудлівыя душы
Гоніць дзе-куды.
Цемравіца, суталока
Зьверзлася ў адно,
Лезе звага, ненарока
Ўсё на дно, на дно.
З каршунамі, з курганамі
Занялася прыць, —
Чорны бог заняўся пламем,
Чорны бог гарыць.
Паланейся, развугляйся,
Зьмейны чорны бог, —
Ты йшчэ з белым не зраўняўся,
Ты яго ня змог!..

1911 г.