Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Сваім і чужым/Падсякайце тое дрэва…

Наша песьня ⁂ (Падсякайце тое дрэва…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Папросту
Іншыя публікацыі гэтага твора: Падсякайце тое дрэва…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Падсякайце тое дрэва,
Што ў корні ўсыхае;
Не ўважайце таго сэрца,
Што жалю ня мае.

Страшце птушку, праз якую
Свойская загіне;
Забывайце песьню, што вам
Вораг ваш накіне.

Ой, гадуйце, падлівайце
Гай жывы, зялёны:
Сэрцу добраму давайце
Добрыя паклоны.

Паважайце тую птушку,
Што крыўды ня робе;
Ня цурайцесь роднай песьні
Ў шчасьці і ў жалобе.