Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Сваім і чужым/У вучылішча

Вучыся… У вучылішча
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Ён і яна
Іншыя публікацыі гэтага твора: У вучылішча.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ВУЧЫЛІШЧА

Клумак з кніжкамі пад пахай,
Думак поўна галава, —
Там у школу даўным шляхам
Сыпе сельская дзятва.

Гурмам сыпе да навукі, —
Знаць ахвоту, ўвагу знаць:
Як-жа, трэба знаньня штукі
Сходаць, скеміць, пераняць!

Буквы з памяці той клеце,
Той „таблічку“ ў нос бурчыць;
Адным словам, яшчэ дзеці,
Адным словам, трэба ўчыць!