Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/I/Калі пачнуць…

Усе разам Калі пачнуць…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Ня шукай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Калі пачнуць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЛІ ПАЧНУЦЬ

Калі пачнуць зьбірацца хмары
І неба ўсьцелюць чарнатой, —
Тады ўсплываюць буйны ветры
І віхрам гоняць над зямлёй.

Адвечным борам закалышуць,
Сухі ліст з лесу гоняць проч,
Ніштожаць хмар калматых горы,
І ясным днём зьмяняюць ноч.

Калі прыгнецены няпраўдай
Які зьнябудзецца народ, —
Тады зьяўляюцца прарокі
І ўсенародны клічуць сход…

Расьце на сходзе недавольства,
А дудароў магутны хор
Пяе аб крыўдах і ўсіх кліча
Да новых праўд, да новых зор.