Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/I/На Сход
← Сярод разьюшаных сатрапаў… | На Сход Верш Аўтар: Янка Купала 1928 год |
Цару неба й зямлі → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: На сход! |
НА СХОД На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў, Аб вечным катаваньні, зьдзеку далажы, І аб раскопаных магілах не забудзь, Як гналі пот з цябе паны і каралі, І як крываўляць раскаваныя рабы, Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі. Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход 29-X—18. |