Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/З вясной

На полі тае З вясной
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь вясной.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ВЯСНОЙ

Як зыйшла сьвятая
Вясёласьць вясны, —
Цэлы сьвет скідае
Зімавыя сны.

Сэрца шчасьцем б‘ецца,
Кроў кіпіць агнём,
Песьня раздаецца:
Болей не засьнём!

Песьня ўвысь імчыцца,
Як званоў біцьцё;
Кожны весяліцца,
Блаславіць жыцьцё,

Гамяняць народы,
Як тэй пушчы шум.
Колькі тэй свабоды!
Колькі сьветлых дум!

Згінуў сон нягодны,
Дзе не паглядзіш…
Чаму-ж ты, край родны,
Як забіты сьпіш? —