Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/На полі тае

Ідзе вясна На полі тае
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
З вясной
Іншыя публікацыі гэтага твора: На полі тае.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПОЛІ ТАЕ

На полі стаяў бледны сьнег,
Вясна абходзіць поле…
Пакінь у хаце свой начлег,
Устань са сну, саколе!

Паводка б‘ецца ў берагі
І ў шляхі б‘е нямыя,
Яшчэ разгон адзін, другі —
І ложа тваё змые.

Плакуча шумам стогне бор,
Пракляцьцем бор заводзе,
На тых нясе свой прыгавор,
Што сьпяць на зло прыродзе.

Па небе сонейка дугой
Заносіць круг паволі…
Пакінь начлег у хаце свой,
Устань са сну, саколе!

23-I—14 г.