Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Вечар

На вуліцы Вечар
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Мой цень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР

Мой вечар, знаю, блізка, недалёка —
Ёсьць раніца — павінен й вечар быць,
Але ня счэзну я з-пад долі вока —
Дзень, вечар, ноч, а трэба, буду жыць.

Зямлі і сонцу нізка пакланюся —
Я сын зямлі, і сонца вольны сын!
Як з братам, з ветрам шчыра абыймуся —
Я — ветру, а мне вецер друг адзін.

Сум вечны пасаджу свой на пасадзе —
Ён заслужыў даўно ў мяне на трон, —
Ўзлажу карону з сьлёз яму ў парадзе —
Така карона ўсіх важней карон.

Слугой яму прызначу адзіноту —
Яна сама вярнейша з слуг — бяз здрад;
Асьветлю хорам сваіх дум яснотай —
Дум шмат я маю, ах, як шмат, як шмат!

Душы дам волю, заручуся з песьняй —
Душа і песьня — сьвет мой скарбы, ўсе мае…
Хай раніца жыцьця майго ускрэсьне,
Хай вечар мне жыцьця ноч дапяе!

4-II—15 г.