Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Млечны шлях

Паяжджане Млечны шлях
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Званы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Млечны Шлях (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЛЕЧНЫ ШЛЯХ

Лёг па небе шлях млечны, шлях зьлепленых зорак,
Паясом-серабром без канца і пачатку,
Цікуе, як месяц з узгорку на ўзгорак
Пад ім лазіць, мяняючы штоноч апратку.

І галубіць шлях бледны зямлю яснавіцай,
дчыць вочак мільёнамі долю людзкую,
То сьвятлей, то мглісьцей зацьвітае, мігціцца,
Сее скрозь ні то сон, ні то яву такую.

Людзі кажуць, што птушкам, зблудзіўшым уночы,
Млечны шлях служыць сьцежкай-пуцінай у вырай.
Яшчэ кажуць, што гэта сьлязінкі сірочы
Замяніліся ў зоркі ды сьвецяць так шчыра.

9-XI—18 г.