Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Груганы

„Чын“, гэрб і лапаць Груганы
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
На ўсе рукі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Груганы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРУГАНЫ

Адзін з захаду груган,
А другі з усходу
Прыляцелі на сяло,
На чужую шкоду.

І давай паміж сабой
Гутарыць, хваліцца:
— Круму! Круму! Шо за рай!
Ёсьць чым пажывіцца!

Дасюль елі мерцьвякоў,
А цяпер затое
Будзем піць мы кроў жывых,
Мяса есьць жывое!