Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/«Чын», гэрб і лапаць

Пчолы і трутні „Чын“, гэрб і лапаць
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Груганы
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Чын», герб і лапаць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„ЧЫН“, ГЭРБ І ЛАПАЦЬ

Заспрачаліся „чын“ з гэрбам
Раз, як п’яны з п’яным:
Хто з іх лепшы і над кім хто
Быць павінен панам.

Лапаць доўга слухаў, слухаў,
Ды буркнуў бяз жартаў:
„Кіньце спрэчку: вы абодва
Вісельніцы варты!“

21-X—13 г.