Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Днём і ночкай…

На ўсе рукі ⁂ (Днём і ночкай…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Эпіграма на самога сябе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Днём і ночкай працаваў ён…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Днём і ночкай працаваў ён
І за хатаю, і ў хаце,
А памерці як прышлося,
Ня было ў чым пахаваці.