Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Эпіграма на самога сябе

⁂ (Днём і ночкай…) Эпіграма на самога сябе
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
⁂ (Жыў музыка Налім…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эпіграма на самога сябе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭПІГРАМА НА САМОГА СЯБЕ

Завуць мяне Янук Купала,
З бяды я песенькі складаю,
Пазнаў людзей і сьвет ці мала,
Вось дзе радзіўся, дык ня знаю!