Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Дэпутаты і грамадзяне

Расійскія чыгункі Дэпутаты і грамадзяне
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Селянін і конь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дэпутаты і грамадзяне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЭПУТАТЫ І ГРАМАДЗЯНЕ

Селі ў Думу думаць думы
Паны-дэпутаты
І, як шэршні, між сабою
Спор вядуць заўзяты.

Той крычыць: такіх нам трэба
Ладаў і парадкаў;
Той гудзіць: ня трэ‘ нічога —
Ўсё ў Русі йдзе гладка!

Хто з іх праў, а хто ня правы, —
Трудна адгадаці, —
Адно толькі — грамадзяне
Змушаны маўчаці.

1913 г.