Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Расійскія чыгункі

Кажух і вата Расійскія чыгункі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Дэпутаты і грамадзяне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Расійскія чыгункі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСІЙСКІЯ ЧЫГУНКІ

Кожны ведае ў Расіі,
Што, як вол прыплоду, —
Так Расійскія чыгункі
Не даюць даходу.

І мазгі „чыны“ ўсё сушаць
Над такой праявай,
Ды ніяк ня ўцямяць праўды,
Ў чым схавана справа.

А рэч проста: катастрофы
Зводзяць гаспадарку;
Бо які-ж паедзе дурань
На зламаньне карку?!

1914 г.