Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Кажух і вата

Ястраб, лісіца й певень Кажух і вата
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Расійскія чыгункі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кажух і вата.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЖУХ І ВАТА

Заспрачаўся кажух з ватай,
Адагнаўшы згоду,
Хто з іх лепшы, карысьнейшы,
Хто якога роду.
Вата кажа: „што ты значыш
Мне, кажух касматы?
Я чужыя знаю землі —
Ты-ж — сяло ды хату!“

„Праўда, праўда, — тут гаворыць
Ёй кажух-маруда, —
Я жыхар зусім тутэйшы,
Ты-ж адно — прыблуда!“

1913 г.