Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Сьвінапас і стрынатка

Асёл і яго цень Сьвінапас і стрынатка
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Пчолы і трутні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвінапас і стрынатка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬВІНАПАС і СТРЫНАТКА

Сьвінапас, злавіўшы здрадна
У сіло стрынатку,
Стаў чытаці ёй моралы —
(Меў таку ўжо ўхватку).

„Ты пяюшка, — так ён кажа, —
Сорам мей і ўвагу:
Шмат ня пей, ня пей і мала,
Ня дай з клеткі цягу!

Аб маім пастырскім чыне
На’т ня думай брыдка,
А тым болей — мей шацунак
Над маёю сьвіткай“.

А стрынатка: „Ягамосьцю!
Чым ты — знаю болей,
Дык пакінь сабе моралы,
Мне дай толькі волю!“

1914 г.