Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Пчолы і трутні

Сьвінапас і стрынатка Пчолы і трутні
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
„Чын“, гэрб і лапаць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пчолы і трутні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЧОЛЫ І ТРУТНІ

Стаў даводзіць селяніну
Нехта нейкі ў чорным:
Як павінен быці ўслужным,
Згодлівым, пакорным.

Бо і пчолцы, — кажа ў чорным, —
Мёд гадуюць кветкі,
Ў згодзе з пчолкамі і трутні
П’юць той мёд, як дзеткі.

А селянін тут пад тое
Буркнуў запытаньне:
„Ну, а хто пчала, хто труцень —
Я, ці ты, васпане?“

1913 г.