Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Ісьцінна-чорнае трыо

Усё саюзы… Ісьцінна-чорнае трыо
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Янка і свабода
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ісьцінна чорнае трыа.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІСЬЦІННА-ЧОРНАЕ ТРЫО

Дубровін — Пурышкевіч — Іліадор.

ДУБРОВІН ДА ПУРЫШКЕВІЧА

Сып, калега, сып „во-всю“!
Цяпер наша жніва, —
Збунтаваную зямлю
Як стой ашчасьлівім.

Пад свой чорны ўчэрнім хрэст
Права і законы,
Наш цяпер кірмаш і фэст,
Баль у нас „чырвоны“!

ПУРЫШКЕВІЧ ДА ДУБРОВІНА

Дай, давай, прыяцель мой,
Дубінаю жару!
Здавім петлямі, турмой
„Зямлі, волі“ мару.

У казіны запрэм рог
Крамолу мінутна,
Зловім рыбы за сямёх
У вадзіцы мутнай.

ІЛАДОР ДА ПУРЫШКЕВІЧА І ДУБРОВІНА

Я вас, брація моя,
У бой благаслаўляю,
Ад страны как есь всея
Модлы воссылаю.

Дабы цьвіў вавек між вас
Дух Пабеданосца,
Сьветач Грыгмунта ня гас
На нашай старонцы.

ХОРАМ

Гоп! Ура, ура, ура!
Расея-лябёдка,
Дай-жа, дай нам хабара!
Ліся рэчкай, водка!

Груганы, зубры таўпой,
Гэй, к нам на раздольле!
Справім дружнай чарадой
Пахаваньне волі!

1909 г.