Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Усё саюзы…

Нібы казка Усё саюзы…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Ісьцінна-чорнае трыо
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўсё саюзы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСЁ САЮЗЫ…

Ўсё саюзы ў беларусаў,
Ўсё апякуны, —
А бадай-жа на іх немач!
Адкуль-жа яны?!

Быў „Крестьянин“, плёў „Крестьянин“
Сеткі, як павук. —
Глупства выйшла — бач няма ўжо
За што зацяць рук.

Скуль узяўся яшчэ шэльма —
„Общество“ скуе, —
„Белорусское“ няйначай,
Цёмныя мае.

Саланевіч ды з кампаняй
Сцапаў гэту мысьль,
А ўсё „истинным“ тым духам
Сьмярдзіць, знай, дзяржысь.

Ох, паможа саюз гэткі
Беларусі нашай,
Як „Крестьянин“, як знаёмы
У хваробе кашаль.

1908 г.