Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Бываюць хвілі…

Думкі перад вясной Бываюць хвілі…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Калі ў сьвет я ні гляну…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бываюць хвілі….

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЫВАЮЦЬ ХВІЛІ…

Бываюць хвілі горкіх жаляў,
Душа і ные і баліць;
Агонь пякельны грудзі паліць,
І нечым той агонь заліць.

У гэткай хвілі цяжкай, труднай
Нямілым робіцца жыцьцё,
Пракляў-бы цэлы сьвет злалюдны
І сэрца роднага біцьцё.

Пракляў-бы сьвет і быт, і долю,
Усё-б на лес сухі паслаў,
І даў-бы думам спаць уволю
І сам-бы спаў, навекі спаў.

1906 г.