Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Вы кажаце…

⁂ (Калі ў сьвет я ні гляну…) Вы кажаце…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Не клянеце мяне…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы кажаце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫ КАЖАЦЕ…

Вы кажаце: надта пяю я нявесела,
Пацехаў ніякіх ня бачу ў людзей…
Пакіньце сьмяяцца! Вас праўда ня ўсьцешыла,
Няпраўды-ж ня знаю ў душы я сваей.

Як пеў я дагэтуль, так пець ня сцураюся,
Жальбою маркоцячы песьню сваю;
Я ў долю народу свайго узіраюся.
І толькі аб гэтым для вас тут пяю.

Няхай сьвет пазнае ўсе песьні бяздольніка.
Хай вораг-мучыцель дрыжыць з праўды слоў,
Быць вольным хай родзяцца думкі ў нявольніка
Хай быць чалавекам захоча брат мой.

1906 г.