Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Дзе ты схавалася…

Покуль сонца ўзыйдзе… ⁂ (Дзе ты схавалася…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Злажыўшы рукі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: З асеньніх напеваў (Кончыцца лета гарачае…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Дзе ты схавалася, яснае сонца,
Ясныя летнія дні дзе падзеліся? —
Сьцюжа гуляе па роднай старонцы,
Зімнія песьні расьпеліся.

Стогнуць мяцеліцы грозныя ў полі,
Ціснуцца думы пра шчасьце былое,
Сэрца лядзеніцца з жалю, з нядолі —
Беднае сэрца людзкое.

Беднае, беднае… Колькі мучэньня
Быт чалавечы табе пасылае!..
Ох, каб ня сэрца, было-бы сьлёз меней, —
Шчасьліў, хто сэрца ня мае.

6-XII 1906 г.