Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Злажыўшы рукі…

⁂ (Дзе ты схавалася…) Злажыўшы рукі…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Не чакай…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Злажыўшы рукі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗЛАЖЫЎШЫ РУКІ…

Злажыўшы рукі накрыж,
Стаім, як вехі ў полі,
І з дня на дзень чакаем,
Чакаем лепшай долі…

А дні за днямі сходзяць,
У вечнай гінуць далі…
Чакалі мы, чакаем,
І што-ж мы дачакалі?…

6-III 1912 г.