Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Для куска хлеба

Перад бурай Для куска хлеба
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Хлеб
Іншыя публікацыі гэтага твора: Для куска хлеба.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЛЯ КУСКА ХЛЕБА.

Для куска хлеба, чорнага хлеба
Бядак прадаецца з душой,
Вольную волю, сьветлыя думы
Ў нядолі ён топіць цяжкой.

Каб як пражыці, голад змагаці,
Павінен забыцца на ўсё —
На сьветляныя душы парывы,
На ўсё чалавецтва сваё.

Царскі нявольнік, панскі нявольнік,
Нявольнік слуга абадвух, —
Цару—салдатам, парабкам—пану.
А кепска, ох, жыці для слуг.

На другіх мусіць век працаваці,
А дзе што нятак, не ўгадзіў, —
Плюнуць пагардай, выганяць з хаты,
Ідзі ў сьвет, бядак, як хадзіў…

Музыка, песьні чутны э палацу —
Гуляюць за труд бедакоў,
Мучыцца ж бедны думкай штодзённай,
Каб голад са сьвету ня зьвёў.

11-УI 1906 г.